+375 33 3516525
+375 25 5329085

Шляхамі паўстання Касцюшкі

Кошт па запыце
Працягласць 1 дзень
Апісанне

Сябры мы працягваем знаёміць Вас з мясцінамі, важнымі для кожнага Беларуса. Запрашаем Вас наведаць мясціны, звязаныя з паўстаннем 1794 года пад кіраўніцтвам нашага славутага земляка Тадэвуша Касцюшкі!

Маршрут:

Косава і Мерачоўшчына (месца нараджэння Касцюшкі – адноўленая сядзіба-музей, Траецкі касцёл, дзе хрысцілі Касцюшку+ палац Пуслоўскіх і местачковая забудова)

Крупчыцы – месца самай буйной бітвы часоў паўстання на тэрыторыі Беларусі

Малыя Сяхновічы – месца, дзе знаходзіўся родавы маёнтак Касцюшкаў і дзе будучы герой правёў свае маладыя гады

Скокі – палац Нямцэвічаў, які ў свой час належаў Юліяну Нямцэвічу – сакратару і бліжэйшаму паплечніку Касцюшкі, знакамітаму гісторыку і пісьменніку.

Запісацца на вандроўкі і даведацца падрабязнасці можна і трэба па тэлефоне +375447104368 (Алесь), +375297698725 (Яўген)

Замовіць тур зараз